РАСЕЯ
НАТО
ІРАН
КІТАЙ
ІД
КЛІМАТ
КЛІМАТ
Шесть ключевых вопросов внeшней политики, по которым обменялись мнениями кандидаты в президенты США Хиллари Клинтон и Дональд Трамп.
ВЫБОРЫ 2016 ОБМЕН ИДЕЙ ПО ВНЕШНЕЙ ПОЛИТИКЕ
“[Прэзыдэнт Уладзімір] Пуцін бачыць геапалітыку як гульню з нулявой сумай, у якой, калі нехта выйграе, нехта іншы мусіць страціць ... ЗША [павінны] паказаць і сілу, і цярплівасьць. Мы маем працаваць з Расеяй у канкрэтных пытаньнях, калі гэта магчыма, і яднаць іншыя краіны для працы з намі, каб прадухіліць ці абмежаваць нэгатыўныя паводзіны [Расеі], калі гэта неабходна”. ____________________________________________ • Бачыць Расею як "праціўніка" і Пуціна як "хулігана", якому трэба "пастаянна супрацьстаяць", бо ён "возьме столькі, колькі, магчыма, зможа”.  • Падкрэсьлівае, што яна вяла двубой з Пуціным і раней.  • Заклікала дапамагчы Эўропе зьнізіць залежнасьць ад расейскай нафты і газу.  • Сказала, што Пуцін хоча, каб перамог Трамп.  • Падазрае, што менавіта Крэмль ініцыяваў хакерскія атакі, каб паўплываць на выбары ў ЗША.  ______________________________________________________
“Я буду ставіцца да Ўладзіміра Пуціна цьвёрда, але, хутчэй за ўсё, няма нічога лепшага, чым мець Расею ў сябрах, каб мы маглі разам пайсьці і накаўтаваць Ісламскую дзяржаву”. ____________________________________________ • Сказаў, што “разгледзіць” прызнаньне расейскай анэксіі ўкраінскага паўвострава Крыму і адмену зьвязаных з гэтым санкцыяў.  • Адмаўляў прысутнасьць расейскіх войскаў ва Ўкраіне пасьля захопу Крыму.  • Сьцьвярджае, што будзе лепшым перамоўнікам з Пуцінам, чым Клінтан.   • Сказаў, што спадзяецца на тое, што Расея мае электроннае ліставаньне Гілары Клінтан з часу, калі яна была дзяржаўным сакратаром, і апублікуе яго.  • Сумняецца, што за хакерскай атакай на кампутары Нацыянальнага камітэту Дэмакратычнай партыі стаіць Расея.  • Падкрэсьлівае супольныя пагрозы ды інтарэсы, у тым ліку барацьбу з тэрарызмам і кантроль над міграцыяй.______________________________________________________
"Удумайцеся, наколькі больш сур'ёзным мог бы быць крызыс [Украіна], і наколькі цяжэй было б стрымаць далейшую агрэсію Расеі, калі б дзяржавы Ўсходняй і Цэнтральнай Эўропы не былі б цяпер саюзьнікамі па НАТО. Дзьверы ў НАТО павінны заставацца адчыненымі". ____________________________________________ • Назвала НАТО адной з найлепшых амэрыканскіх інвэстыцыяў у гісторыі. • Абяцала "стаяць плячо ў плячо з нашымі эўрапейскімі саюзьнікамі, адбіваць і стрымліваць расейскую агрэсію ў Эўропе і за яе межамі". • Кажа, што, “калі Амэрыка ня будзе лідэрам, мы пакінем вакуўм – і гэта альбо выкліча хаос, альбо іншыя краіны будуць сьпяшацца запоўніць гэтую пустку". • Заклікала ставараць новыя партнэрствы ў Эўропе, на Блізкім Усходзе і ў Азіі.   ______________________________________________________
“Нашыя саюзьнікі павінны спрычыніцца сваімі фінансавымі, палітычнымі і чалавечымі рэсурсамі да нашай надзвычайнай місіі бясьпекі. Але многія зь іх гэтага проста ня робяць ... Я таксама склікаю саміт з нашымі саюзьнікамі ў НАТО, а таксама асобны саміт з нашымі азіяцкімі саюзьнікамі, [каб ня толькі] абмеркаваць зьмену балянсу фінансавых абавязаньняў, але паглядзець сьвежым вокам на тое, як мы можам прыняць новыя стратэгіі”. ____________________________________________   • Назваў НАТО “архаічнай” арганізацыяй. • Сказаў, што ЗША будуць абараняць саюзьнікаў па НАТО ад Расеі толькі тады, калі яны выканаюць свае абавязаньні перад Амэрыкай. • Сказаў, што ён прыпыніць амэрыканскую падтрымку саюзьнікаў, калі яны не павялічаць свае выдаткі на абарону. • Заклікаў аднавіць “састарэлую місію і структуры” НАТО для супрацьстаяньня ісламскаму тэрарызму і міграцыйнаму крызысу. ______________________________________________________
"Злучаныя Штаты ніколі не дазволяць [Ірану] займець ядзерную зброю. Як прэзыдэнт, я прыму ўсе захады, неабходныя для абароны Злучаных Штатаў і нашых саюзьнікаў. Я, не вагаючыся, распачну ваенныя дзеяньні, калі Іран паспрабуе атрымаць ядзерную зброю". ____________________________________________ • Падтрымлівае пагадненьне 2015 году, якое абмяжоўвае ядзерную праграму Ірану ў абмен за паслабленьне міжнародных санкцыяў. • Абяцала дамагчыся выкананьня гэтага пакадненьня, каб Іран ніколі не атрымаў ядзерную зброю. •  Увядзеньне шырэйшай стратэгіі барацьбы з “кепскімі паводзінамі” Ірану ў рэгіне. • Правядзеньне палітыкі “не давярай і правярай” – намёк на вядомую фразу прэзыдэнта Рональда Рэйгана “давярай, але правярай” стасоўна Савецкага Саюзу. ______________________________________________________
“Ірану нельга дазваляць мець ядзерную зброю і, пры адміністрацыі Трампа, гэта ніколі не будзе дазволена...” ____________________________________________   • Лічыць, што "катастрафічная" ўгода дала Ірану занадта шмат узамен на некалькі саступак. • Заклікаў пераглядзець ядзерную дамову. • Абяцаў увесьці падвойныя або патройныя санкцыі ЗША, каб прымусіць Іран вярнуцца за стол перамоваў. • Пагражаў, што калі іранскія патрульныя катэры зробяць непрыхільныя "жэсты" каля суднаў ЗША ў Пэрсыдзкай затоцы, яны "будуць расстраляныя з паверхні вады залпамі гарматаў".   ______________________________________________________
“Кітай -- гэта краіна, зь якою маем адны з найбольш складаных дачыненьняў". «У Злучаных Штатаў, як і ў кожнай дзяржавы, ёсць нацыянальны інтарэс у свабодзе суднаходзтва, у адкрытым доступе да азіяцкіх мораў, а таксама пашаны да міжнароднага права ў Паўднёва-Кітайскім моры ... Мы не прынясем у ахвяру нашыя каштоўнасьці ці нашых традыцыйных саюзьнікаў, каб здабыць выгаднейшыя ўмовы дачыненьняў з Кітаем”. ____________________________________________ • Апірышча на стратэгічную “вось” ЗША ў Азіі, каб супрацьстаяць ваеннай экспансіі Кітаю. • Абяцала прыцягнуць Кітай да адказнасьці за агрэсію ў тэрытарыяльных і марскіх спрэчках і за кібэратакі. • Заклікала разьвіваць давер і супрацу ў пытаньнях зьмены клімату і ў стрымліваньні Паўночнай Карэі. • Абяцала праводзіць ціск на Пэкін за яго адказнасьць у галіне правоў чалавека, гандлю і кібэратакаў. ______________________________________________________
"Прыйшоў час пачаць ... больш эфэктыўную паветраную кампанію кааліцыі, з большай колькасьцю саюзьніцкіх самалётаў, большай колькасьцю ўдараў. Паветраныя ўдары павінны быць скаардынаваныя з наземнымі войскамі, [але не амэрыканскімі]. Мясцовыя жыхары і дзяржавы павінны абараніць свае паселішчы. Мы можам дапамагчы ім, і мы павінны, але мы ня можам замяніць іх". ____________________________________________ • Падкрэсьлівала неабходнасьць проціцьстаяць групоўцы «Ісламская дзяржава» і перамагчы яе, ня уцягнуўшы войскі ЗША ў "некіравальную наземную вайну". • Назвала Расея і Іран часткаю праблемы ў Сырыі, дзе яны атакуюць праціўнікаў сырыйскага рэжыму і робяць мала захадаў супраць “Ісламскай дзяржавы”. • Заклікала пабудаваць ірацкі вайсковы і адміністрацыйны патэнцыял. • Абяцала надалей падтрымліваць афганскую дэмакратыю і бясьпеку. • Абяцала дапамагчы ў аднаўленьні стабільнасьці ў Лібіі і Емэне. ______________________________________________________
"Мы павінны працаваць разам з кожнай дзяржавай рэгіёну, якой пагражае рост радыкальнага ісламу. Але гэта павінна быць узаемная супраца. Яны таксама павінны спрыяць нам і памятаць пра нас. Барацьба супраць радыкальнага ісламу працягваецца і ў нас на радзіме. Унутры нашых межаў ёсьць дзесяткі нядаўніх мігрантаў, якія абвінавачваюцца ў тэрарызьме". ____________________________________________   • Абяцаў перамагчы ІД у супрацы зь дзяржавамі, якім пагражае радыкальны іслам, але пры ўмове ўзаемнасьці. • Кажа, што змаганьне Расеі і Ірану супраць ІД ёсьць часткаю разьвязаньня канфлікту ў Сырыі. • Адмаўляецца падаць дэталёвы плян барацьбы з ІД, кажучы, што гэта пазбавіць плян элемэнту нечаканасьці. • Заявіў, што пакіне збройныя сілы ЗША ў Афганістане. • Заяўляў, што прынамсі частка вайсковых адзінак ЗША мела застацца ў Іраку. • За бамбаваньне ІД у Лібіі. • Зьбіраецца зрабіць больш жорсткім іміграцыйны кантроль • Ухваліў выкарыстаньне катаваньня праз імітацыю тапленьня ў вадзе падазраваных у тэрарызьме (практыка, цяпер забароненая ЗША). ______________________________________________________
"Я не дазволю нікому вярнуць нас назад, адмаўляць перавагі для нашай эканомікі ад асваеньня экалягічна чыстай энэргетыкі будучыні або прымусіць нашых дзяцей перажыць катастрофу, якая была б вынікам некантраляванай зьмены клімату". ____________________________________________ • Назвала пытаньні зьмены клімату маральным і эканамічным пытаньнем, а таксама «вызначальным выклікам нацыянальнай бясьпекі". • Абяцала весьці лідэрства ў сусьветнай трансфармацыі на карысьць чыстых і аднаўляльных крыніцаў энэргіі. • Абяцала запусьціць фэдэральную праграму, у партнэрстве зь дзяржаўнымі і мясцовымі органамі ўлады, дзеля падтрымкі аднаўляльных крыніцаў энергіі, гнуткасьці энэргасыстэмы і барацьбы з забруджваньнем паветра. • Заклікала ўсталяваць больш за паўмільярда сонечных батарэяў да 2020 году. • Заяўляла пра патрэбу вырабляць дастаткова аднаўляльнай энэргіі для кожнага дому ў ЗША да 2026 г. ______________________________________________________
"Канцэпцыя глябальнага пацяпленьня была створаная кітайцамі і для кітайцаў, каб зрабіць апрацоўчую прамысловасьць ЗША неканкурэнтнай ... Фэдэральны ўрад павінен сысьці з гэтага шляху ... адмовіцца ад некаторых з гэтых правілаў. Гэта выйшла з-пад кантролю". ____________________________________________   • Абяцаў адмяніць захады адміністрацыі Абамы, накіраваныя на барацьбу са зьменаю клімату. • Заклікаў скараціць фэдэральныя экалягічныя нормы. • Паабяцаў вывесьці ЗША са складу ўдзельнікаў пагадненьня Парыскай кліматычнай канфэрэнцыі ААН 2015 года. • Абяцаў захаваць працоўныя месцы ў вугальнай прамысловасьці. • Заклікаў пашырыць дзейнасьць нафтаперапрацоўчых заводаў і павысіць энэргетычную незалежнасьць ЗША. ______________________________________________________
Выбары 2016 Замежная палітыка
Пазыцыі кандыдатаў у прэзыдэнты ЗША Гілары Клінтан і Дональда у шасьці ключавых пытаньнях замежнай палітыкі.
"Паляпшэньне нашых дачыненьняў з Кітаем ёсьць яшчэ адным важным крокам на шляху да веку дабрабыту. Кітай паважае сілу, і дазваляючы ім скарыстацца намі эканамічна, мы страцілі ўсю іхную павагу. Моцная і мудрая Амэрыка – гэта Амэрыка, якая знойдзе ў Кітаі лепшага сябра". ____________________________________________   • Бачыць Кітай адным з галоўных праціўнікаў ЗША, асабліва ў галіне эканамічнай палітыкі. • Прапанаваў палепшыць адносіны з Кітаем праз збалянсаваньне гандлёвага дэфіцыту. • Абяцае ўвесьці 45-працэнтны тарыф на імпарт з Кітаю • Заклікаў процістаяць кітайскаму кібэршпіянажу. • Абяцаў прымусіць Пэкін прытрымлівацца нормаў СГА ды іншых гандлёвых правілаў. • Абяцаў ужыць інструмэнты ўзьдзеяньня на Кітай, каб стрымаць ядзерную праграму Паўночнай Карэі. ______________________________________________________
Гілары Клінтан
Дональд Трамп